Некаторыя асаблівасці часава-прасторавай структуры рамана Янкі Брыля “Птушкі і гнёзды”
BIAŁORUTENISTYKA BIAŁOSTOCKA TOM 6, ROK 2014
Анна Альштынюк
Беласток
Некаторыя асаблiвасцi часава-прасторавай структуры
рамана Янкi Брыля “Птушкi i гнëзды”
Для гэтай кнiгi я аддау свайму герою многае з перажытага.
А усë ж яна – “не аутабiяграфiя, а – бiяграфiя адной душы”, расказ пра яшчэ адзiн шлях да святла, пра яшчэ адно месца у страi яго
абаронцау 1, – адзначыу
Янка Брыль у пралогу да адзiнага дагэтуль
у беларускай лiтаратуры лiрычнага рамана “Птушкi i гнëзды” (1964).
Пiсьменнiк вывеу
у сваiм творы героя, у якiм скандэнсаваны лëс усяго
пакалення яго аднагодкау
з заходнебеларускiх вëсак. I, як падкрэслiу
Серафiм Андраюк, такая пазiцыя характэрная менавiта для творчай
манеры Янкi Брыля:
Увогуле разнастайныя творы пiсьменнiка уя
уляюць з сябе у
сукупнасцi гiсторыю духо
унага росту i стана
улення чалавека, фармавання
i прая
улення яго як iндывiдуальнасцi i асобы, гiсторыю ягонага выхаду
у
вялiкi свет жыцця. Чалавека не абстрактнага, не наогул, а чалавека
пэ
унага часу i пэ
унай мясцовасцi: час i месца у
Брылëвых творах выключна адчувальныя2.
У адрозненне ад эпiчнага рамана у
лiрычным рамане iснуе адзiн
цэнтр, адзiн герой, унутранае жыццë якога з’яу
ляецца прадметам мастацкага адлюстравання. Вобраз галоу
нага героя рамана Алеся Руневiча выяу
ляецца адначасова у
розных пластах часу, яго характар
1 Я. Б р ы л ь, Збор твора
у у чатырох тамах, Мiнск 1968, т. 3, с. 6. Далей пры
спасылцы на гэта выданне у
дужках падаецца старонка.
2 С. А н д р а ю к, Думаючы пра вечнае, бачыць штодзëннае..., [у:] Янка Б р ы л ь,
Запаветнае. Выбраныя творы, Мiнск 1999, с. 14.
206
АННА АЛЬШТЫНЮК
раскрываецца у
асацыятыуным патоку, у якiм злiлiся мiнулае, сучаснае i будучае3. Часава-прасторавая структура вызначае жанравыя
асаблiвасцi рамана. Вольга Нiкiфарава аб гэтым пiша так:
Сюжэтна-кампазiцыйная структура “кнiгi адной маладосцi” таксама
прыстасавана да мастацкага у
васаблення унутранага жыцця лiрычнага
героя. Таму у
творы, як i у чалавечай памяцi, суiснуюць розныя пласты
часу, i выя
уленчы план успамiна
у чаргуецца з планам рэальнасцi. У адпаведнасцi з лiрычным чляненнем рэчаiснасцi адлюстраванне драбнiцца
на асобныя эпiзоды-кадры, сувязь памiж якiмi забяспечвае асацыяты
уна-вобразнае мысленне героя i а
утара-апавядальнiка4.
Асноу
ныя падзеi рамана разгортваюцца ад выбуху Другой сусветнай да пачатку Вялiкай Айчыннай вайны. Такiм чынам, фабульны
час твора змяшчаецца у
двух гадах. Пры гэтым у рамане скандэнсаваны падзеi, што адбывалiся на працягу дваццацi гадоу
. Зразумела,
у “Птушках i гнëздах” апiсваецца не скразная плынь часу, а толькi выбраныя, iстотныя для у
васаблення ау
тарскай канцэпцыi яе фрагменты,
чым забяспечваецца сцiсласць тэксту.
Польскi даследчык Казiмер Выка, разважаючы аб часе у
структуры мастацкага твора, падкрэслiу
:
Powieść ustawia własne początki czasowe, a iluzja czasu powieściowego
jest iluzją pewnego continuum czasu, który zaczyna płynąć od miejsca i do
miejsca wyznaczonego przez autora. (...) Sam idealny punkt czasu, od którego
czas powieściowy danego utworu poczyna się rozwijać, ważny jest jedynie ze
względu na zdarzenia, jakie nastąpią później w powieści5.
Янка Брыль дасягае вызначанай мэты: адлюстроу
вае духоу
ны
рост героя, дзякуючы вызначэнню якраз такога iдэальнага пункту, бо
паказвае Алеся Руневiча у
месцы, дзе гэты рост абвастраецца, iнтэнсiфiкуецца, што адбываецца у
лагеры для ваеннапалонных. Любоу
i туга
па Радзiме у
змацняюцца у
жорсткiх абставiнах i змушаюць маладога
чалавека шукаць адказу на адвечныя быцiйныя пытаннi аб уласным
прызначэннi, аб тым, адкуль ëн i куды iдзе. Катэгорыя часу арганiзуе лëс галоу
нага героя у
цыкл своеасаблiвых падарожжау
, калi канец
аднаго з’яу
ляецца пачаткам наступнага.
3 Беларуская савецкая проза. Раман i аповесць, пад рэд. В. В. Барысенкi, П. К.
Дзюбайлы, Мiнск 1971, с. 419.
4 Гiсторыя беларускай лiтаратуры ХХ стагоддзя: У чатырох тамах, Мiнск 2001,
т. 3, с. 507.
5 K. W y k a, Teoria czasu powieściowego. Wygląd problemu, [w:] Genologia polska. Wybór tekstów, Warszawa 1983, s. 327.
НЕКАТОРЫЯ АСАБЛIВАСЦI ЧАСАВА-ПРАСТОРАВАЙ СТРУКТУРЫ...
207
Пiсьменнiк паказвае галоу
нага героя падчас службы у
польскiм
войску, у нямецкiм лагеры для ваеннапалонных, падчас уцëкау
з палону, у партызанскiм атрадзе. Аднак Алесь Руневiч увесь час у руху
не толькi таму, што яго пераводзяць з месца на месца (як палонны
ëн працуе, напрыклад, у маëнтку, на гуце, на заводзе крыштальнага шкла), што ëн уцякае з палону, але i таму, што сiстэматычна,
амаль бесперапынна адбывае падарожжы у
мiнулае. Часава-прасторавая плынь твора пашыраецца дзякуючы разнастайным пераходам
у
сферу у
нутранага жыцця Алеся Руневiча, яго падсвядомасцi, памяцi.
Я. Брыль актыу
на у
водзiць у фабульны час “Птушак i гнëздау
”
рэтраспекцыйныя сцэны. Першы такi зварот у мiнулае чытач знаходзiць ужо на самым пачатку твора. Дзеянне першага раздзела пачынаецца у
чэрвенi саракавога года у
лагеры для ваенпалонных, але амаль
адразу галоу
ны герой пераносiцца ва у
спамiнах у мiнулы год i бачыць
сябе салдатам польскага войска. Пазней, пад уплывам пачутай песнi,
Алесь Руневiч адбывае “падарожжа у
найлепшае” i чытач знаëмiцца
з вялiкiм адрэзкам часу з дзяцiнства галоу
нага героя – пераносiцца
у
шчодра напоены святлом, далëкi i блiзкi, нiбыта у радасным сне,
вялiкi чарнаморскi горад (33).
Пiсьменнiк iмкнецца агульна акрэслiць час асобных падзей (на
трэцiм годзе Алесь цяжка i доуга хварэу (34), Алесю толькi што
пайшоу пяты год (37), да наступнай зiмы яны абжылiся (49), звяртае
у
вагу на жыццëвыя павароты: пераезд у вëску, смерць бацькi. Аднак
першыя у
спамiны перадаюцца згодна з дзiцячым светау
спрыманнем
i расплываюцца у ружовай, мiлай iмгле чалавечага досвiтку, i памяць
захоувае толькi паасобныя малюнкi (34). Такiм чынам, успамiн аб вяртаннi бацькi з вакзала пераходзiць ва успамiн аб моры, што у
сваю
чаргу спалучаецца з вобразам мацi, якая мые бутэльку. Аднак, звяртаючыся у
дзiцячыя гады, пiсьменнiк не паддаецца дыктату мiфалагiзацыi, iдэалiзацыi далëкага часу i паказвае як радасць, так i смутак
раннiх гадоу
.
Вiдавочна, фабульны час рамана не мае храналагiчнай паслядоу
насцi, бо Я. Брыль выкарыстоу
вае прыëм “плынi свядомасцi”, i дастаткова штуршка, якi пераносiць галоу
нага героя па часе i прасторы:
у гады маленства, юнацтва, на парог сталасцi. Па-рознаму акцэнтуюцца гэтыя пераходы з адной у другую часавую перспектыву. Найчасцей Я. Брыль прама гаворыць пра рэфлексii галоу
нага героя, выклiканыя мiнулым: I ëн задумауся пра iншую – пра далëкую, родную
прыгажосць (97), Алесь зацiх, задумауся... (153), Харошай радасцю
прыйшоу, праплыу карцiнай суровай зiмы успамiн (192), Па нейкай
208
АННА АЛЬШТЫНЮК
унутранай сувязi Алесь успамiнае два здарэннi (303), Тры пачуццi,
тры вобразы ажылi у яго памяцi пад гукi музыкi (341).
Польскi даследчык Рышард Гандкэ, разважаючы аб асаблiвасцях
часавай структуры у
лiтаратурнай выдумцы, звярнуу
увагу на д (...truncated)